З 22 па 27 мая 2017 года ва ўстанове адукацыі праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Мэтамі правядзення Тыдня былі наступныя: павышаць цікавасць вучняў да вывучэння прадмета, паглыбляць веды па беларускай мове і літаратуры, садзейнічаць развіццю пазнавальнай актыўнасці і творчых здольнасцей вучняў, культуры маўлення, ствараць умовы для выхавання грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму, гонару за Радзіму, павагі да мінулага, да роднай мовы.
У рамках Тыдня былі праведзены розныя мерапрыемствы, у якіх вучні нашай установы прынялі актыўны ўдзел. Адкрыўся Тыдзень падарожжам з элементамі гульні-віктарыны для вучняў 6 класа “Наша Радзіма – Беларусь” (22.05). Дзеці былі вельмі актыўнымі, але найбольш хочацца адзначыць Ракала Ганну, Бут-Гусаім Ганну, Прылуцкую Юлію, Язубца Аляксандра, Вораха Максіма.
У другі дзень тыдня (23.05) прайшлі інтэлектуальная гульня “Кніга адкрывае свет” (5 клас) і конкурс для вучняў 7-8 класаў “Па старонках прачытаных кніг”. Вучні 5 класа з захапленнем успаміналі творы беларускай літаратуры, якія вывучалі на працягу навучальнага года. Свой спрыт і кемлівасць паказалі Ярашэвіч Дзмітрый, Ракала Дзмітрый, Саўчук Арцём, Леўкавец Мікіта, Ярашэвіч Ганна, Кісель Дар’я. Сярод 7-8 класаў трэба вылучыць Страха Віктара, Ракала Сцяпана, Сушчыка Рамана, Ворах Анастасію, Арсяновіч Надзею, Ярашэвіч Аксану.
Наступны дзень Тыдня (24.05) быў не менш насычаным і плённым. Для ўсіх вучняў установы адукацыі была праведзена віртуальная экскурсія “Мая малая радзіма і яе таленавітыя людзі”, дзе былі прадэманстраваны тры мультымедыйныя прэзентацыі: “Часткі Глінкі”, “Урочышчы Глінкі”, “Таленавітыя людзі Глінкі”. Вучням было вельмі цікава паглядзець на тое, што побач кожны дзень, але ў звычайным паўсядзённым жыцці проста не звяртаеш увагі на прыгажосць і маляўнічасць родных мясцін і талент людзей. У лінгвістычным спаборніцтве для 11 класа “Свая гульня” лічу неабходным адзначыць глыбокія веды Ракала Міхаіла, Вораха Аляксея, Гуцко Кацярыны, Язубец Наталіі.
25.05 была наладжана выстава малюнкаў да твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа (да 135-годдзя з Дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа). У арганізацыі выставы актыўны ўдзел прынялі вучні 6, 9 класаў. Лепшымі адзначаны малюнкі Ракала ганны, Бут-Гусаім Ганны, Язубец Анастасіі, Прылуцкай Юліі, Саўчука Уладзіслава, Сушчык Кацярыны, Сушчык Яны, Палхоўскага Васіля. У гэты ж дзень былі падрыхтаваны паведамленні для вучняў 1-11 класаў “Згісторыі кнігадрукавання” (да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання).
У наступны дзень Тыдня (26.05) былі задзейнічаны вучні 9-10 класаў. Для іх было падрыхтавана падарожжа-віктарына да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання “Жывое ў вяках беларускае слова…” Свае веды пра нашага першадрукара і яго паслядоўнікаў, пра мінулае нашай краіны паказалі Палхоўскі васіль, Ярашэвіч Аляксандр, Язубец Уладзіслаў, Ярашэвіч Якаў, Сушчык Кацярына, Аўрамчук Валерыя, Шульжык Мікалай, Матвейчук Карына.
Чытацкая канферэнцыя для вучняў 5-6 класаў “Раім пачытаць” завяршыла Тыдзень. Увазе 5 класа былі прадстаўлены вучнямі 6 класа творы беларускай літаратуры за курс 6 класа, якія вывучаліся на ўроках у гэтым навучальным годзе, са спісаў для абавязковага вывучэння і для дадатковага чытання. Актыўныя ўдзельнікі канферэнцыі: Яруціч Дар’я, Ракала Ганна, Палхоўская Анастасія, Страха Дзмітрый, Леўкавец Аляксей.
Усе запланаваныя мерапрыемствы ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры былі праведзены на належным узроўні. Лічу, што ўдзельнікі Тыдня паглыбілі веды па гісторыі кнігадрукавання, па творчасці пісьменнікаў-юбіляраў, замацавалі веды па беларускай мове і літаратуры, набытыя ў гэтым навучальным годзе і ў папярэднія гады, праявілі свае творчыя здольнасці, адчувалі пачуццё гонару за свой народ, Радзіму, роднае слова.